У Беларусі ўкраінец скраў гадзіннік у пасла Азербайджана ў Казахстане

09/04/2019 - 17:41

У Беларусі ўкраінец скраў гадзіннік у пасла Азербайджана ў Казахстане. Як інфармуе прэс-служба МУС нашай краіны, гэтая крымінальная гісторыя здарылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увечары 17 сакавіка. Дыпламат выпадкова пакінуў гадзіннік у памяшканні бізнес-залы. 37-гадовы ўкраінец іх заўважыў і забраў сабе. Пасол хутка спахапіўся і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі зламысніка праз некалькі гадзін і вярнулі маёмасць дыпламату. Крымінальную справу ў дачыненні ўкраінца распачалі па артыкуле "крадзеж".

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч атрымаў ліст з падзякай ад пасла Азербайджана ў Беларусі Лаціфа Гандзілава.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі