У Беларусі спрабуюць заблакаваць новы сайт партала KYKY

14/12/2020 - 08:24

У Беларусі спрабуюць заблакаваць новы сайт партала KYKY. Раніцай 14 снежня абаненты МТС пабачылі паведамленне аб гэтым пры спробе зайсці на kyky.media. Пазней доступ знік ва ўсіх аператараў.

Рэсурс застаецца дасяжным праз VPN — у адрозненне ад старога сайта, які хосціўся ў Беларусі.

Пра тое, што Міністэрства інфармацыі перакрыла доступ да сайта kyky.org, стала вядома на мінулым тыдні.

Сайты ў нашай краіне пачалі актыўна блакаваць пасля прэзідэнцкіх выбараў. Дагэтуль заблакаваны і сайт Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі