У Беларусі "склалася складаная сітуацыя" з пастаўкамі якаснай сыравіны для халвы

15/12/2023 - 09:45

Узнікла праблема якасці насення сланечніка, якое выкарыстоўваецца ў кандытарскай галіне / pixabay.com

У Беларусі сёлета "склалася складаная сітуацыя" з пастаўкамі якаснай сыравіны для халвы, паведамляе Белхарчпрам. Асноўны пастаўшчык ядра сланечніка — Расія. У Беларусі ж яго вытворцаў няма. Ядро сланечніка павінна адпавядаць "патрабаванням па ўтрыманні кадмію".

Праблему якасці насення сланечніка, якое выкарыстоўваецца ў кандытарскай галіне, кіраўніцтва беларускага канцэрна абмеркавала з прадстаўніком Еўразійскай эканамічнай камісіі. Гаворка ішла пра тое, "як забяспечыць беларускіх вытворцаў сыравінай і не дапусціць крытычных сітуацый". А пакуль прадпрыемствы ў РБ "кантралююць кожную партыю сланечніка на ўтрыманне масавай долі кадмію".

t.me/bgp_by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі