У Беларусі працуюць эксперты МВФ і Сусветнага банка

05/04/2016 - 17:28

У Беларусі з 5 красавіка працуе сумесная місія Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. За два тыдні эксперты ацэняць фінансавы сектар нашай краіны, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Да 21 красавіка запланаваныя сустрэчы прадстаўнікоў МВФ і СБ у органах дзяржкіравання, у банках, страхавых арганізацыях, "з іншымі ўдзельнікамі фінансавага рынку". Яны правядуць ацэнку ўстойлівасці фінасавай сістэмы, прааналізуюць сістэму фінансавай абароны, вызначаць асноўныя накірункі для далейшага развіцця фінсектару і павышэння яго эфектыўнасці. Таксама эксперты правераць, як у Беларусі выконваюцца міжнародныя стандарты нагляду за дзейнасцю ўдзельнікаў рынку.

Па выніках працы місіі беларускі бок атрымае рэкамендацыі па прадухіленню развіцця неспрыяльных сітуацый для павышэння ўстойлівасці фінансавай сістэмы "у адносінах да знешніх і ўнутраных шокаў", па ўдасканаленні нагляду, зніжэнні рызыкаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі