У Беларусі павялічылі грашовыя нормы на ўтрыманне дзяцей-сірот

23/04/2017 - 15:56

У Беларусі павялічаныя грашовыя нормы расходаў на дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства адукацыі са спасылкай на пастанову Савета Міністраў №298 ад 20 красавiка 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай паляпшаюцца меры дзяржаўнай падтрымкі для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама тых, што знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах і іншых установах падобнага профілю.

Выдаткі на харчаванне і забеспячэнне вопраткай такіх дзяцей узрастуць на 5%, на асабістыя выдаткі — на 7% на набыццё прадметаў асабістай гігіены — на 20%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі