У Беларусі пакуль не плануюць забараняць ўезд грамадзянам Кітая

19/02/2020 - 09:47

У Беларусі пакуль не разглядаюць магчымасць забараніць уезд грамадзянам Кітая. Пра гэта парталу TUT.by распавяла прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун

Тым часам прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін з 20 лютага часова забараніў уезд кітайцам у гэтую краіну. Час дзеяння забароны не абазначаны.

Як паведамлялася раней, ад пнеўманіі, выкліканай каранавірусам, у Кітаі памёрлі 2004 чалавекі. Агулам у Кітаі было зафіксавана 74 185 выпадкаў захворвання на каранавірус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі