У Беларусі падазраюць у наёмніцтве 171 чалавека

14/12/2016 - 09:27

У Беларусі падазраюць у наёмніцтве 171 чалавека. У іх адносінах у галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў ёсць дадзеныя пра ўдзел у баявых дзеяннях за матэрыяльнае ўзнагароджанне. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

Паводле слоў Шалькевіча, гэтыя беларусы ў асноўным ваявалі ці нават і працягваюць ваяваць на абодвух баках узброенага канфлікту на тэрыторыі Украіны. Аднак большая частка — на баку самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР".

Сёлета ў Беларусі 8 чалавек са згаданага спісу прыцягнулі да адказнасці па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу, не звязаных з наёмніцтвам. У іх адносінах распачалі 26 крымінальных спраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі