У Беларусі падаражэе праезд на чыгунцы

24/04/2024 - 07:21

Мінскі чыгуначны вакзал / Euroradio

У Беларусі падаражэе праезд на чыгунцы: і ў пасажырскіх цягніках, і ў электрычках. Цэны вырастуць і на перавозку багажу. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе pravo.by.

Праезд падаражэе на суму ад 7 да 14 капеек (у залежнасці ад тарыфнага пояса маршруту цягніка).

Дакумент МАРГ яшчэ не апублікаваны, таму невядома, калі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі. Пастанова пачне дзейнічаць праз пяць дзён пасля публікацыі.

Летась паездкі на цягніках і электрычках падаражэлі ў пачатку ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі