У Беларусі пачаўся прыём дакументаў у каледжы

18/07/2026 - 13:52

Прыёмныя камісіі працуюць з панядзелка па суботу з 9:00 да 18:00 / mlyn.by

У Беларусі 18 ліпеня пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёлета каледжы плануюць прыняць каля 39 тысяч абітурыентаў, больш за 31 тысячу месцаў прадугледжана за кошт бюджэту. Як паведамляюць у Міністэрстве адукацыі, сярод найбольш запатрабаваных напрамкаў — інжынерна-тэхнічныя, педагагічныя, медыцынскія і аграрныя спецыяльнасці.

Выпускнікі 9-х класаў могуць падаць дакументы на бюджэт да 3 жніўня, а пры наяўнасці ўступных выпрабаванняў — да 23 ліпеня. На платнае навучанне дакументы прымаюць да 10 жніўня. Для выпускнікоў 11-х класаў тэрмін падачы дакументаў на бюджэт працягнецца да 11 жніўня, а пры наяўнасці ўступных выпрабаванняў — да 4 жніўня. 

На платную форму дакументы можна падаць да 15 жніўня. Пры гэтым для некаторых спецыяльнасцяў, у тым ліку звязаных з сельскай гаспадаркай, ветэрынарыяй і прававым забеспячэннем грамадскай бяспекі, тэрміны могуць адрознівацца.

Прыёмныя камісіі працуюць з панядзелка па суботу з 9:00 да 18:00. Інфармацыю пра конкурс каледжы абнаўляюць штодня. 

У Мінску сёлета плануюць прыняць каля 6,5 тысячы навучэнцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі