У Беларусі на мяжы з Украінай з'явілася новая памежная застава

08/02/2024 - 13:29

Беларускія памежнікі на новай заставе / gpk.gov.by

У Беларусі на мяжы з Украінай з'явілася новая памежная застава — "Махро". Яе абсталявалі на ўчастку Пінскага памежнага атрада ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Застава ахоўвае больш за 30 кіламетраў мяжы. Сцвярджаецца, што памежнікі атрымалі сучаснае абсталяванне (у тым ліку сістэму сігналізацыі з відэаназіраннем). Таксама яны стварылі з мясцовых жыхароў дзве дружыны, якія павінны дапамагаць выяўляць парушальнікаў.

Урачыстае адкрыццё адбылося 8 лютага. Прысутнічалі старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта, кіраўнік Брэсцкай вобласці, кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін. Адзначалася, што "Махро" займае "асаблівае месца ў забеспячэнні памежнай бяспекі". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абгрунтоўвае неабходнасць умацавання аховы мяжы з Украінай "правакацыямі", "мілітарызацыяй" памежнай зоны на ўкраінскім баку і "складанай міграцыйнай сітуацыяй". Насамрэч, ва Украіне ўмацоўваецца ахова мяжы, паколькі не выключаецца паўторная спроба Расіі ўварвацца на ўкраінскую зямлю праз Беларусь.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі