Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio
У Беларусі 15 сакавіка падаражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта ў сераду паведамляе "Белтафтахім". Падаражанне складзе 2 капейкі.
З суботы кошты будуць наступныя:
"Белнафтахім" спасылаецца на "ўсебаковую ацэнку эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах" і паведамляе пра "рашэнне аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва". Павышаць цэны на паліва будуць па 2 капейкі ў тыдзень. Такім чынам падаражанне працягнецца амаль усю вясну.
Папярэдні раз цэны змяняліся ў ліпені мінулага года. Тады павышэнне цаны склала 1 капейку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут