У Беларусі могуць узняць парог для спагнання павышанага падаходнага падатку

07/10/2024 - 06:58

Апублікаваны праект зменаў у Падатковы кодэкс

У Беларусі разглядаецца ідэя павысіць парог даходу, пасля якога грамадзянін падпадае пад дзеянне павышанай стаўкі падатку ў 25 працэнтаў. Падвышаны падатак, нагадаем, спаганяецца з розніцы, якая перавышае дапушчальны парог. На Нацыянальным прававым партале апублікаваны праект змен у Падатковы кодэкс. У дакуменце прапануецца павысіць гэты парог з 200 да 220 тысяч за год.

Адкарэктаваны і некаторыя фармулёўкі адносна відаў даходаў. У прыватнасці гаворыцца, што павышаная стаўка будзе прымяняцца ў дачыненні да "сукупнасці налічаных даходаў ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь". У дзеючай рэдакцыі размова ідзе аб сукупнасці "атрыманых" даходаў. Прапануецца ўлічваць даходы "у выглядзе дывідэндаў, у рамках працоўных адносін, а таксама па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг, стварэнне, выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, адчужэнне маёмасных правоў на іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі