7 траўня ў Беларусі адзначаецца Радаўніца

07/05/2019 - 08:10

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых. 

Радаўніца (або Радуніца) узнікла яшчэ ў паганскія часы. Пазней яна была прымеркаваная да царкоўнага календара — яна прыпадае на дзявяты дзень пасля Вялікадня. У Беларусі Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя і ўніяты. 

У гэты дзень прынята наведваць месцы пахавання родных, наводзіць парадак на магілах. У памяць нябожчыкаў на магілах ставяць кветкі і запальваюць свечкі. Таксама памерлых памінаюць за святочнай трапезай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі