У Беларусі ад маразоў загінулі 29 чалавек, у тым ліку дзіця

19/01/2016 - 11:45

У Беларусі з пачатку зімы ад маразоў загінулі 29 чалавек, у тым ліку дзіця. Больш за 500 чалавек трапілі ў бальніцы. Пра гэта 19 студзеня на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Паводле яго слоў, колькасць выпадкаў пераахаладжэння павялічылася амаль у пяць разоў. І гэта нягледзячы на тое, што "ратавальнікі і медыкі ўвесь час папярэджваюць людзей наконт паводзінаў пры моцных маразах".

Найбольш людзей загінула ў Мінскай вобласці — 14, у Магілёўскай — 10. "Не ўсе ўспрымаюць пагрозу, ставяцца бесклапотна, злоўжываюць алкаголем. Прычына адна і тая ж, што пры пажарах і гібелі на вадзе, — бестурботнасць у адносінах да ўласнай бяспекі", — цытуе словы міністра БелаПАН.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі