У Беларусі аб’яднаюць прафесійны і аматарскі бокс

01/08/2017 - 19:26

У Беларусі аб’яднаюць прафесійны і аматарскі бокс. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай федэрацыі боксу Дзмітрый Ціхамолаў. Паводле яго слоў, ужо рыхтуюцца адпаведныя дакументы, каб прафесійны і аматарскі бокс апынуліся “пад адным дахам”.

“Цяпер усё залежыць ад Міністэрства спорту і Міністэрства юстыцыі, — цытуе словы Ціхамолава БЕЛТА. — У заходніх краінах і Расіі гэтыя пытанні вырашаны, а ў нас яшчэ штосьці дзеляць”.

Старшыня федэрацыі адзначае, што аб’яднанне дазволіць баксёрам-прафесіяналам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.

Дарэчы, 1-6 жніўня на міжнародным турніры па боксе класа А памяці Віктара Левінцава ўпершыню ў пяці вагавых катэгорыях выступяць дзяўчаты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі