У беларусаў амаль 3 мільёны легкавых аўтамабіляў

05/07/2018 - 10:50

У беларусаў у 2017 годзе было ва ўласнасці амаль 3 мільёны легкавых аўтамабіляў (2 972 700). Найбольш іх у Мінску (634 400), у Мінскай (473 800) і Брэсцкай (449 400) абласцях, найменш — у Магілёўскай вобласці (302 400), сведчыць Нацыянальны статыстычны камітэт у зборніку "Транспарт і сувязь у Рэспубліцы Беларусь" (Мінск, 2018).

Таксама грамадзяне нашай краіны мелі ў асабістай уласнасці больш за 137 тысяч грузавікоў, больш за 11 тысяч аўтобусаў. Што да арганізацый, то яны летась валодалі 122 тысячамі легкавікоў, амаль 269 тысячамі грузавых аўтамабіляў, 32 тысячамі аўтобусаў.

Фота: БЕЛТА
Фота: belstat.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі