У Беларусь вяртаецца спёка — беражыце сябе

06/07/2024 - 12:09

Лета / unsplash.com

Месцамі па паўднёвым захадзе рэспублікі 6 ліпеня максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. А ўжо ў нядзелю там жа чакаецца да +33 ці нават трошкі вышэй, але і гэта не рэкорд.

Спякотна будзе ўвесь наступны тыдзень. Бліжэй да выходных на ўсходняй частцы краіны можа быць нават +38 градусаў. Варта ўжо рыхтавацца да такога надвор'я, асабліва тым, хто мае праблемы са здароўем.

Дактары і супрацоўнікі МНС просяць беларусаў быць больш уважлівымі да сябе.

У такіх умовах надвор'я павялічваецца верагоднасць адключэння электраэнергіі, прыродных пажараў, пажараў у жылых і прамысловых будынках, павялічваецца рызыка ДТЗ. Паколькі ў спякоту цэнтрам прыцягнення многіх адпачывальнікаў становяцца вадаёмы, небяспека гібелі людзей на вадзе ўзрастае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі