Увечары 7 красавіка ў Беларусь прыехала місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У яе ўваходзяць тры эксперты. Яны пачнуць працаваць з серады і будуць знаходзіцца ў нашай краіне да суботы, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Місія ацэніць "рэальную сітуацыю" з каранавірусам у нашай краіне і тое, як працуе айчынная сістэма аховы здароўя. Напярэдадні яе прыезду запрацаваў інтэрнэт-партал са статыстыкай пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Эксперты мусяць даць ацэнку "адэкватнасці мер", якія прымаюцца ў справе барацьбы з COVID-19. Яны наведаюць установы аховы здароўя не толькі сталіцы, але і Мінскай ды Віцебскай абласцей.
Як вядома, экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў нашу краіну запрасіў Аляксандр Лукашэнка. У Беларусі на раніцу 7 красавіка налічваўся 861 выпадак заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.