У Барысаве міліцыя злавіла 11-гадовага хакера

21/09/2021 - 16:56

У Барысаве міліцыя злавіла 11-гадовага хакера. Як піша газета "Адзінства", некалькіх гадоў хлопец у нейкай камп'ютарнай гульні назіраў за чужымі акаўнтамі. Пасля ён іх узломваў з дапамогай праграм, якія знаходзіў у інтэрнэце. Здабытыя такім чынам лагіны і паролі школьнік раздаваў, каб павысіць свой рэйтынг і павялічыць колькасць падпісчыкаў свайго канала.

Падазрэнні міліцыянераў пацвердзіў агляд камп'ютарнай тэхнікі хлопца. Таксама знайшлі флэшку з праграмамі, якія ён выкарыстоўваў.

Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці хакера па артыкуле "выкарыстанне шкодных камп'ютарных праграм" не змогуць з-за яго ўзросту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі