У бальніцах Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю

04/07/2024 - 09:33

На месцы аварыі / nehir.net

У бальніцах Анталлі ў Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў і пяць расіян, якія напярэдадні трапілі ў аварыю, паведамляе ТАСС. Аўтобус, у якім іх везлі ў аэрапорт, у раёне населенага пункта Манаўгат урэзаўся ў бетонны слуп, кіроўца загінуў. З 25 пасажыраў пацярпелі 20 (16 расіян і 4 беларусы). Трое беларусаў і двое расіян, якія не пацярпелі, паспелі на свае рэйсы.

У МЗС РБ у сераду заявілі, што грамадзяне Беларусі ў аварыі нібыта не пацярпелі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі