16 снежня ў Бабруйску ў двары аднаго з дамоў знайшлі цела 25-гадовай жанчыны, якая лічылася зніклай без вестак.
Як паведамляе прэс-служба МУС, на трупе бабруйчанкі была выяўленая чэрапна-мазгавая траўма.
Паводле папярэдніх звестак, 6 снежня а 6-й гадзіне раніцы яе ў гэтым месцы забіў з карысці непрацуючы 24-гадовы бабруйчанін. Мужчына раней быў неаднаразова судзімы.
Зламысніка затрымалі.
Фота: БЕЛТА