У Бабруйску з акна выпала 7-гадовая дзяўчынка

10/11/2015 - 15:28

Сямігадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха аднаго з жылых дамоў па вуліцы Гогаля ў Бабруйску, паведамляе БЕЛТА.

Інцыдэнт адбыўся 9 лістапада ў 16.20. Дзяўчынка была адразу дастаўленая ў рэанімацыю Бабруйскай цэнтральнай лякарні. У яе множныя траўмы, медыкі ацэньваюць стан дзіця як стабільна цяжкі.

Міліцыя высвятляе абставіны здарэння.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі