У Бабруйску дэкрэтніцу дадалі ў базу "дармаедаў"

12/07/2026 - 15:57

"Ліст шчасця" / Калаж Еўрарадыё

У Бабруйску дэкрэтніцу дадалі ў базу "дармаедаў". Яніна нарадзіла дзіця год таму і цяпер даглядае яго дома. Але ўсё роўна атрымала "ліст шчасця" ад чыноўнікаў.

"Добра працуюць нашы інстанцыі. Бабруйскі ЗАГС і ЖКГ — нядрэнна так звесткі падаеце, а галоўнае своечасова! І што зараз рабіць?", — не разумее жанчына.

У каментарах у Threads ёй раяць званіць ці пісаць у Бабруйскі гарвыканкам — маўляў, там выправяць памылку. Знайшліся і тыя, хто папракае Яніну — на іх думку, яна паспела б "разруліць" сваю сітуацыю за той час, пакуль пісала пост.

"Ну, калі вы лічыце, што гэта нармальна і ў вас куча вольнага часу, і няма больш прыемных справаў... Дык, вядома, бегайце па інстанцыях і даказвайце нешта", — абараняецца яна.

А замежная аўдыторыя ў шоку: "У вас што, нельга не працаваць? За гэта ёсць нейкія санкцыі?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі