У Бабруйску аўтобус з пасажырамі знёс дрэва і пратараніў гаражы (фота)

11/11/2015 - 14:55

У Бабруйску гарадскі пасажырксі аўтобус раптоўна з'ехаў з дарогі, знёс дрэва і пратараніў два гаражы на прыватным падворку. Здарэнне адбылося ў чацвер у 15.20 на вуліцы Механізатараў. Як піша сайт komkur.info, з пасажыраў ніхто не пацярпеў, а з гаража за некалькі гадзін да здарэння аўтамабіль адагналі на стаянку.

Прычына здарэння пакуль невядомая, прызначаная тэхнічная экспертыза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі