Мост у Бабруйску / МНС
У Бабруйску аднавілі рух па мосце, які пачаў абвальвацца. Так вырашыла выязная нарада з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікоў міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Беларускай чыгункі.
Рух быў адноўлены каля 23:00.
Перад гэтым спецыялісты абследавалі мост і выявілі, што адбылася дэфармацыя апорнай бэлькі пешаходнай часткі. Работнікі МНС дэмантавалі аварыйны ўчастак моста.
2 сакавіка стала вядома, што частка моста на вуліцы Карла Маркса над чыгуначнымі рэйкамі нахілілася і пагражае абвалам. Рух праз яго быў спынены. Як паведамляецца, мост эксплуатуецца з 1972 года. Ён знаходзіцца ў плане гарвыканкама па рэканструкцыі, бо патрабуе абнаўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут