У аварыі пад Смалявічамі сутыкнуліся сем аўто і аўтобус

30/12/2025 - 16:33

Аварыя пад Смалявічамі / smolevichi-24.by

30 снежня на трасе Р53 у Смалявіцкім раёне сутыкнуліся сем аўтамабіляў і аўтобус.

Як піша раённае дзяржвыданне "Край Смалявіцкі", аварыя здарылася каля вёскі Новае Жыццё. Паводле папярэдніх звестак, загінула адна жанчына.

Прычынай аварыі называюць складаныя ўмовы надвор'я — мокры снег і галалёдзіцу.

ДАІ перакрыла рух у бок Смалявічаў. Кіроўцам, якія едуць у бок Мінска, настойліва рэкамендуецца выбіраць аб'язныя маршруты.

Аварыя паўплывала і на рух міжгародняга транспарту. У Мінаблаўтатрансе паведамілі, што рух маршрутаў Мінск-Смалявічы, Мінск-Жодзіна, Мінск-Барысаў ажыццяўляецца з парушэннем графіку — магчымыя затрымкі на паўгадзіны.

Аварыя пад Смалявічамі / smolevichi-24.by
Аварыя пад Смалявічамі / smolevichi-24.by
Аварыя пад Смалявічамі / smolevichi-24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі