У аварыі на Гомельшчыне загінула 44-гадовая жанчына

15/01/2025 - 21:15

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У аварыі на Гомельшчыне загінула 44-гадовая жанчына. Яна кіравала ВАЗ, які сутыкнуўся з Fiat на аўтадарозе "Мазыр — Нароўля — мяжа Украіны".

Як паведамляе ДАІ, лабавое сутыкненне адбылося ў сераду каля 17-й гадзіны на 18-м кіламетры аўтадарогі Р-37. 16-гадовая дзяўчына, якая ехала ў ВАЗ, а таксама 35-гадовы кіроўца мікрааўтобуса атрымалі траўмы, іх завезлі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі