У аўторак у Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы

26/06/2023 - 20:02
Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі / pexels.com

У аўторак, 27 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца навальніцы, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў: уначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 вышэй за нуль, удзень +19...+25.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі