У аўторак у Беларусі месцамі будзе да +16, дажджы

24/10/2022 - 22:07
Восень у Беларусі / t.me/wildlifebelarus

У аўторак, 25 кастрычніка, у Беларусі месцамі пройдуць невялікія дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +3 на паўночным усходзе да +11 градусаў на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад +8 да +10), у дзённыя гадзіны — 9-14 цяпла (на Брэстчыне — да +16, у сталіцы — ад +11 да +13 градусаў).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі