Раніцай і ў дзённыя гадзіны ў аўторак, 17 траўня, у многіх раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў цяпла (у Мінску — ад +1 да +3), удзень — ад +13 да +18 (на Брэстчыне — да 20 цяпла, у сталіцы — ад +12 да +14 градусаў). На паўночным захадзе ўначы на глебе замаразкі да -2.
Месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут