Дождж
У аўторак, 17 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 2-8 градусаў цяпла.
У наступныя дні надвор'е ў Беларусі будуць фарміраваць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання.
У сераду, 18 лістапада, прагназуецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, уначы і зранку магчымы мокры снег. Месцамі ўначы і зранку чакаецца слабы галалёд. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+6 градусаў, удзень будзе 4-11 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут