У аўторак у Беларусі чакаецца да +11, будзе пераважна без ападкаў

06/11/2017 - 12:29

У аўторак, 7 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, невялікія дажджы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах. Як інфармуюць сіноптыкі, уначы і раніцай магчымы слабы туман. Такім жа слабым будзе і вецер.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — 4-6 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +5 да +11 (у сталіцы — 6-8 градусаў са знакам плюс).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі