У аўторак у Беларусь прыйдзе магутны цыклон

11/01/2016 - 16:44

На Беларусь ідзе магутны цыклон. Пра гэта ў сацсетках паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Па словах сіноптыка, у панядзелак па нашай краіне пройдзе атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. Ён прынясе па паўднёвым захадзе ўначы, а раніцай і ўдзень на большай частцы снег, па паўднёвым захадзе — мокры снег з дажджом, туман і галалёд, наліпанне мокрага снегу.

"А вось у аўторак у краіну прыйдзе цыклон і прынясе ў краіну складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы працяглы снегапад, мокры снег, па поўдні з дажджом", — паведаміў Рабаў. Па яго словах, месцамі чакаюцца моцныя ападкі, парывісты вецер, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца.

Па паўночнай частцы Беларусі прагназуецца завея, снежныя заносы на дарогах. Па паўднёвай частцы краіны чакаюцца туман і галалёд. У Мінску — працяглы снегапад, часам моцны, снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу, парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -12 па паўночным усходзе да +1 градуса па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца ад 5 марозу па поўначы да 5 градусаў цяпла па поўдні.

Фота: minsknews.by

Цыклон "Даніэла" ідзе на Беларусь

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі