У аўтааварыі ў Грузіі загінула грамадзянка Беларусі

25/06/2018 - 19:05

У ДТЗ у Грузіі загінула грамадзянка Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў дарадца амбасады Беларусі ў Грузіі Алег Гарохавік.

28-гадовая беларуска была ў Грузіі як турыстка. Трагічная аўтааварыя здарылася 22 чэрвеня на горнай дарозе недалёка ад Батумі. Машынай, у якой ехалі беларускія турысты, вылецела ў кювет. За рулём быў грузінскі грамадзянін.

Акрамя загінулай пасажыркі ў аўто былі яшчэ дзве нашыя суайчынніцы. Іх даставілі ў лякарню, дзе дыягнаставалі лёгкія траўмы. Здароўю беларусак нічога не пагражае, таму з лякарні іх адпуцілі.

Беларускія дыпламаты трымаюць кантакт са сваякамі загінулай дзяўчыны і аказваюць неабходную консульскую дапамогу. Па словах Гарохавіка, узнікла пытанне з аплатай палуг па дастаўцы на радзіму цела загінулай, бо яна не была застрахаваная.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі