У Албаніі Святлане Ціханоўскай паказалі, як у часы дыктатуры катавалі іншадумцаў. Беларускі палітык, на запрашэнне прэм'ера, наведала музей албанскіх спецслужбаў. У экспазіцыі дэманструецца, як праслухоўвалі грамадзян, сачылі за імі, як адбываліся допыты і катаванні. "Наколькі гэта падобна на тое, што адбываецца цяпер у Беларусі", — зазначае прэс-служба Ціханоўскай.
У Тыране Святлана Ціханоўская пабывала на "віле дыктатара". "Апошняя дыктатура Еўропы" таксама згіне, і ў нас у Беларусі будзе такі музей", — піша яна.
Падчас візіту ў Албанію Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам і прэзідэнтам гэтай краіны. Прэс-служба палітыка падкрэслівае, што яе "сустракалі як лідара дзяржавы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут