Сцэна са спектакля "Дикая охота" / Штодзень
Моладзевы тэатр у Гомелі паказвае "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча па-руску.
У лістападаўскай афішы класік беларускай літаратуры суседнічае з Талстым, Пушкіным ды іншымі замежнымі аўтарамі. Пры гэтым беларускамоўных пастановак у афішы зусім няма, звярнула ўвагу выданне "Штодзень".
Прэм'ера "Дикой охоты" адбылася яшчэ 11 траўня 2025 года. Рэжысёрам і аўтарам інсцэнізацыі выступіў Дэвід Разумаў.
Па-руску падаюцца і дзіцячыя спектаклі, і гастрольныя паказы Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут