У Адэсе пажары — расіяне атакавалі горад дронамі і "Калібрамі"

14/08/2023 - 06:22

Пажар у Адэсе пасля атакі расіян / @Bratchuk_Sergey

Расіяне мінулай ноччу тройчы атакавалі Адэсу. Гэта была "гарачая ноч", кажа кіраўнік Грамадскага савета пры Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук. Паводле яго слоў, "вораг тройчы атакаваў ноччу наш горад, 15 "Шахідаў" і 8 крылатых ракет марскога базавання тыпу "Калібр". Усе тры атакі сілы супрацьпаветранай абароны адбілі".

Тым не менш у горадзе паўсталі пажары. Па словах Братчука, гэта здарылася ад падзення абломкаў. У прыватнасці, гарэў супермаркет. Вядома пра трох пацярпелых.

Наступствы расійскай атакі на Адэсу / тут і далей фота @Bratchuk_Sergey

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі