У 16:00 у эфіры Еўрарадыё абмяркуем беларускую рэкламу, сэксісцкую і не вельмі

07/12/2016 - 11:44

Жывы эфір Еўрарадыё ад 16:00 да 16:30 будзе прысвечаны навінам дня, добрай музыцы і — галоўнае — размове пра беларускую рэкламу. Гасцямі нашай мінскай студыі стануць рэкламіст Ян Карпаў і выпускаючы рэдактар сайта marketing.by Вольга Гарапучык.

Пачнем размову са скандальнай рэкламы хрэна ABC, якая сёння жыва амяркоўваецца ў беларускім інтэрнэце. Пагутарым пра тое, чаму рэкламістаў цягне эксплуатаваць гендарныя стэрэатыпы (няўжо немагчыма іншым чынам зрабіць нясумную рэкламу?) і ці працуе сэксісцкая рэклама ў беларускім грамадстве.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі