Тысячы турыстаў эвакуююць з гатэляў на грэцкім Родасе з-за пажараў

23/07/2023 - 11:41
Пfжары на Родасе / EUROKINISSI

Больш 3 тыс. чалавек эвакуявалі з дамоў і гатэляў на грэцкам востраве Родас з-за лясных пажараў. Тут знаходзяцца папулярныя курорты, а ліпень — адзін з пікавых месяцаў турыстычнай актыўнасці.

“Мы толькі што літаральна збеглі з 5-зоркавага раскошнага курорта на лодцы ў суровых умовах. Дрэнная бачнасць, дым. Нам давялося ісці сваім інстынктам, а не ўказанням”, — цытуе BBC выратаваных турыстаў.

Вывозіць людзей з вострава берагавой ахове дапамагаюць і звычайныя прыватныя лодкі. Паводле дадзеных Міністэрства кліматычнага крызісу і грамадзянскай абароны Грэцыі, пацярпелых няма.

Еўропа пакутуе ад экстрэмальнай гарачыні. У гэтыя выходныя тэмпература ў Грэцыі можа падняцца да 45°C. Паводле слоў аднаго з асноўных метэаролагаў краіны, для Грэцыі гэта могуць быць самыя гарачыя ліпеньскія выходныя за апошнія 50 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі