Успамінаем галоўныя мемы 2025-га / @euroradio
Год падыходзіць да канца — самы час прыгадаць мемы, якія з’явіліся ў 2025-м. Давайце ўспомнім усё, з чаго мы смяяліся ўвесь год.
“Ты е*анутая?”
Мем з'явіўся дзякуючы мінскім хлопцам з творчага аб'яднання “Баловники сквад”. Яны публікавалі скетчы, у якіх парадзіравалі размовы сучасных беларускіх школьніц. Характэрнай рысай гэтых відэа стала гіпертрафаваная манера прамовы з расцягнутымі галоснымі, багаццем слэнгу і максімальна абсурднымі прэтэнзіямі.
Італьянскі брэйнрот
Брэйнротам называюць бескарысны і пазбаўлены сэнсу інтэрнэт-кантэнт. У адыходзячым годзе новымі героямі сталі створаныя нейрасеткай персанажы з італьянскімі імёнамі: Бамбардзіра Кракадзіла, Балерына Капучына, Тралалела Тралала і іншыя.
Ролікі з гэтымі персанажамі суправаджаюцца італьянскай прамовай, таксама згенераванай ШІ. За год з'явіліся больш за мільён публікацый у сацсетках.
Jet2Holiday
Першапачаткова гэта быў проста джынгл авіякампаніі, але ў выніку ён стаў у ТікТок саўндтрэкам лета. Яго карыстальнікі наклалі аптымістычную тэму Jet2Holiday на розныя факапы ў падарожжах, чым стварылі процьму іранічных трэвэл-ролікаў.
Сідні Суіні
У ліпені акторка Сідні Суіні аказалася ў цэнтры скандалу з прычыны здымкаў у рэкламе брэнда American Eagle. У роліку гучаў слоган “У Сідні Суіні выдатныя джынсы”. У фразе на ангельскай мове ўгледзелі гульню слоў: great jeans / great genes (“выдатныя джынсы / выдатныя гены”). То бок “У Сідні Суіні выдатныя гены”.
Гэта справакавала абвінавачанні блакітнавокай бландзінкі Суіні і American Eagle у прасоўванні еўгенікі і ідэі белай перавагі.
Потым у лістападзе развірусілася інтэрв'ю акторкі для выдання GQ. Журналістка Кэтрын Стофэл прапанавала ёй выказацца з нагоды неадназначнасці рэкламы, і Суіні лаканічна адказала: "Калі ў мяне будзе праблема, пра якую я захачу гаварыць, людзі пачуюць". Абыякавы твар Суіні назвалі ўвасабленнем "славянскага погляду" і расцягнулі на мемы.
Праз некалькі тыдняў актрыса ўсё ж папрасіла прабачэння за рэкламу. Яна заявіла, што не падтрымлівае погляды, якія ёй прыпісваюць.
Ігар, які ідзе дадому
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут