Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск да канца ліпеня

06/06/2022 - 08:37
Самалёты авіякампаніі​ Turkish Airlines / turkishairlines.com

Турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines зноў падоўжыў адмену рэйсаў у Мінск. Гэтым разам — да 31 ліпеня 2022 года ўключна. Авіякампанія не лётае ў Мінск з пачатку ваенных дзеянняў у Украіне.

Адмененыя таксама рэйсы ў расійскія гарады Сочы, Растоў і Екацярынбург.

Трапіць у Стамбул па-ранейшаму можна з авіякампаніяй "Белавія". Палёт з улікам неабходнасці аблятаць зону баявых дзеянняў цяпер доўжыцца больш за шэсць гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі