Зяленскі і Эрдаган
Турцыя закрывае праход расійскіх ваенных караблёў у Чорнае мора. Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі.
У прысвечаным гэтаму твіце прэзідэнт Украіны дзякуе "свайму сябру" прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану і турэцкаму народу за падтрымку.
UPD: Турцыя пакуль не прыняла канчатковага рашэння адносна праліваў у Чорнае мора. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў турэцкім урадзе паведамляе журналіст Рэджэп Саулу.
Па яго словах, твіт Зяленскага хутчэй быў просьбай, чым канстатацыяй факта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут