Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Пухавіцкім раёне

07/10/2021 - 06:14
Следчыя працуюць на месцы аварыі ў Пухавіцкім раёне​ / @skgovby

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ, якое адбылося напярэдадні ўвечары ў Пухавіцкім раёне на трасе М5 "Мінск-Гомель", распавялі ў СК.

Паводле папярэдніх звестак, аўтамабілем Audi 80, які рухаўся ў напрамку Гомеля, збіў на пешаходным пераходзе дзяўчыну, выехаў на сустрэчную і там сутыкнуўся лоб у лоб з Volkswagen Jetta. Кіроўца і пасажыр Volkswagen памерлі на месцы, дзяўчына-пешаход памерла ў бальніцы.

Кіроўцу Audi таксама забралі медыкі, ён шпіталізаваны. Яму 29 гадоў, жыве ў Мар'інай Горцы. У дачыненні да яго УСК па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі