Трох палітзняволеных жанчын паставілі на ўлік як схільных да захопу закладнікаў

25/09/2021 - 12:30

Адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі паставіла трох палітзняволеных жанчын на прафілактычны ўлік як "асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў". 

Гэта брэсцкая актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Паліна Шарэнда-Панасюк,а таксама сёстры Анастасія і Вікторыя Міронцавы.

Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі агульнага рэжыму, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілавання. Анастасія Мронцава таксама асуджаная на два гады, яе сястра Вікторыя — на два з паловай. 

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі