Трох абітурыентаў выдалілі з ЦТ па біялогіі за мабільныя тэлефоны

20/06/2017 - 17:42

Трох абітурыентаў выдалілі з цэнтралізаванага тэставання па біялогіі 20 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Па яго словах, абітурыенты спрабавалі выкарыстоўваць падчас ЦТ мабільныя тэлефоны, што забаронена правіламі. Сёлета парушальнікі ўжо не змогуць здаць іспыты.

Агулам на ЦТ па біялогіі запісаліся 29 тысяч 648 абітурыентаў. З іх не прыйшлі на іспыт каля 1200 чалавек, або 4,3%. Фяськоў назваў дапушчальным такі адсотак няяўкі пры значнай колькасці зарэгістраваных.

Наступнае тэставанне адбудзецца 22 чэрвеня. Абітурыентаў чакае ЦТ па замежнай мове — англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі