Трамп, Сі і Пуцін скончылі перамовы ў Кітаі

19/11/2026 - 17:24

Дональд Трамп, Сі Цзіньпін І Уладзімір Пуцін  / Getty Іmages

Паўтары гадзіны працягвалася трохбаковая сустрэча кіраўнікоў Кітая, ЗША і Расіі на саміце ў Шэньчжэні (Кітай).

Пасяджэнне вёў Сі Цзіньпін. Пасля ўступных прамоваў перамовы працягнуліся за зачыненымі дзвярыма, таму іх змест невядомы. Сумесных вусных заяваў для прэсы лідары не рабілі.

У сваёй уступнай прамове Трамп выказаў надзею, што вайна ва Украіне можа наблізіцца да завяршэння: "Я думаю, нешта адбываецца".

Сі Цзіньпін у сваёй прамове прапанаваў цалкам забараніць ядзерную зброю, якая "дамоклавым мячом вісіць над чалавецтвам". Пра Украіну ён не згадаў.

Інфармагенцтва Bloomberg піша пра дасягнутыя выніковыя дамоўленасці на аснове апублікаванай сумеснай заявы. Асноўны вынік — дамоўленасць пра павелічэнне паставак энерганосьбітаў, цэны на якія рэзка выраслі з-за войнаў, якія вядуць РФ і ЗША.

Таксама лідары трох краін абавязаліся рэфармаваць ААН, абмежаваць дзейнасць Міжнароднага крымінальнага суда і не дапусціць ядзернай вайны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі