Трамп паставіў Ірану ўльтыматум

22/03/2026 - 11:37

Дональд Трамп / AP Photo

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паставіў Ірану ўльтыматум.

“Калі Іран не адкрые Армузскі праліў цалкам і без пагроз на працягу 48 гадзін з гэтага моманту, Злучаныя Штаты Амерыкі нанясуць удар і знішчаць іх розныя электрастанцыі, пачынаючы з самай буйной”, — напісаў ён у сваіх сацсетках.

Іран у сваю чаргу пагражае нанесці ўдары па звязанай з ЗША энергетычнай інфраструктуры краін Персідскага заліва.

Пры гэтым Трамп мяркуе, што яму ўжо ўдалося дасягнуць сваіх мэтаў у Іране. Пры чым раней запланаванага тэрміну.

“Іх кіраўніцтва знішчана, іх флот і ваенна-паветраныя сілы мёртвыя, у іх абсалютна няма абароны, і яны жадаюць заключыць здзелку. Я — не”, — лічыць Трамп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі