Дональд Трамп і прадстаўнікі яго адміністрацыі / CNN
“ЗША знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці”. Дональд Трамп збіраецца змагацца з чарговай дыктатурай. Гэтым разам на баку пратэстоўцаў у Іране.
У гэтай краіне пяты дзень працягваюцца пратэсты супраць рэзкага росту кошту жыцця. Паведамляецца пра мінімум шасцёх загінулых.
“Калі Іран будзе страляць і жорстка забіваць мірных пратэстоўцаў, што з'яўляецца іх звычайнай практыкай, ЗША прыйдуць ім на дапамогу”, — папярэдзіў амерыканскі прэзідэнт.
1 судзеня ў сацсетках з'явіліся відэаролікі з падпаленымі падчас беспарадкаў аўтамабілямі. Пратэстоўцы заклікаюць да спынення праўлення вярхоўнага лідара краіны і вяртанне манархіі. Пратэсты ахапілі найбуйнейшыя гарады Ірана. Паводле медыяў, для разгону людзей сілавікі прымяняюць слезацечны газ і агнестрэльную зброю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут