Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Аргентыне, калі прэзідэнт ЗША не перадумае

27/11/2018 - 19:52

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца ў Аргентыне. Падчас саміта "Вялікай дваццаткі" запланаваная двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі. Пра гэта было паведамлена 27 лістапада на брыфінгу ў Белым доме, інфармуе "Голас Амерыкі".

Саміт пройдзе ў Аргентыне з 30 лістапада да 1 снежня.

Праўда, Трамп можа адмяніць сустрэчу з Пуціным з-за інцыдэнту ў Керчынскім праліве, дзе расіяне захапілі ўкраінскія караблі. Ён чакае справаздачу пра гэта ад спецслужбаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі