Трафімава працягвае працаваць галоўным трэнерам баскетбольнай зборнай

22/08/2017 - 19:53

Галоўны трэнер жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі Наталля Трафімава працягвае выконваць свае абавязкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ). Ні з ініцыятывы наймальнікаў, ні з ініцыятывы Трафімавай на сёння ніякіх кадравых зменаў на пасадзе галоўнага трэнера жаночай зборнай не плануецца. 

На пачатку гэтага тыдня ў СМІ з'явілася інфармацыя, быццам Трафімава можа сысці з пасады галоўнага трэнера ў сувязі з цяжарнасцю.

У лістападзе беларускія баскетбалісткі ўдзельнічаюць у адборачным турніры жаночага Еўрабаскета-2019. Іх саперніцамі ў кваліфікацыйнай групе В будуць каманды Польшчы, Эстоніі ды Турцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі